Чарговы майстар-клас па Blender

May 8th, 2008 апублікаваў Siarzhuk Piatrouski

Ласкава запрашаем 8-га траўня на чарговы майстар-клас па Blender. Ён будзе праводзіцца ў Беларускім Універсітэце Культуры і Мастацтваў (ст.м Інстытут Культуры) а 3 гадзіны ў 506 аўдыторыі.

Вядоўца - nomer, адзін з адміністратараў беларускага парталу па кампутарнай графікі CGTALK.by.

Таксама, можна будзе запісаць дыск BlenderCD, які зьмяшчае ўсё цікавае й неабходнае для пачатку мадэляваньня ў Blender. На дыску прысутнічае афіцыйная дакументацыя на расейскай мове (Blender User Manual) і відэяфайлы з навучаньнем асновам мадэляваньня.

Па розных пытаньнях, зьвязаных з майстар-класам, калі ласка, тэлефануйце па наступнаму нумару: +375 29 1321372

Хрыстус уваскрос! — Сапраўды ўваскрос!

March 23rd, 2008 апублікаваў Siarzhuk Piatrouski

Дзень, поўны радасці, настаў.
Сёння Пан Хрыстус з гробу ўстаў.

Шаноўныя сябры! Мы радасна спяваем гэтыя словы ў Велікодную раніцу. Праўда аб уваскрасенні з’яўляецца асновай нашай веры, яна дае нам надзею, абуджае жаданне паяднацца з Богам у любові. Уваскрослы Езус прыходзіць да кожнага, хто прагне свабоды і супакою. Няхай Хрыстус адорыць вас сваімі шчодрымі дарамі, каб адноўленыя Духам Святым, вы маглі пастаянна ўваскрасаць да новага жыцця ў святле.

2008-03-23_0.jpg

Паводле http://www.catholic.by

Навіны за 11 тыдзень!

March 15th, 2008 апублікаваў Siarzhuk Piatrouski

avatarkblitz.jpgПа-першае, шчыра віньшую з Днём Нараджэньня вядомага ўкраінскага распрацоўшчыка казуальных (і ня вельмі) гульняў, Артура Астапенка, аднаго з заснавальнікаў VooDoo Dimention. Жадаю добрага здароўя, посьпехаў, шчасьця, а таксама надалей працягваць выпускаць добрыя кампутарныя гульні.

Даведка ад БелСКГ: Студыя VooDoo Dimention выпусьціла больш за 20 гульняў, але самыя вядомыя: Master of Defense, The Stone of Destiny.

Па-другое, ня меньш шчыра віньшую з рэлізам гульні CowBall расейскую студыю URSE Games, жадаю ім вялікіх продажаў! Нагадаю, што гэтая студыя выпусьціла такія гульні як Hyperspace Invader й Season Match, а таксама серыю арканойдаў NuclearBall, GemBall.

avenger2.jpgПа-трэцяе, зарэлізіў працяг сваёй гульні Astro Avenger Аляксандар Разумаў, заснавальнік студыі SahmonGames (раней ён працаваў у Awem, потым распачаў сваю справу менавіта з гульні Astro Avenger). Жадаю яму і яго камандзе вялікіх продажаў, а таксама імпэту да распрацоўкі больш якасных ды прывабных гульняў.

Даведка ад БелСКГ: Astro Avenger 2 - касьмічны экшэн, які на працягу 50 мапаў ня дасьць гульцу маркоціцца, а 25 тыпаў лазэраў, 5 тыпаў ракетаў ды 4 віда дроідаў заўсёды будуць запатрабаваны, так як прыйдзецца зьнішчаць да 35 відаў ворагаў.

Толькі клясычны правапіс!

February 29th, 2008 апублікаваў Siarzhuk Piatrouski

tn_klasycny_pravapis.jpg

Гэтая праца – вынік шматгадовае дзейнасьці дзеля ўдасканаленьня збору правілаў беларускага клясычнага правапісу, першую кадыфікацыю якога зьдзейсьніў Браніслаў Тарашкевіч у межах “Беларускае граматыкі для школ”. Чытаць цалкам »

Гульнявы дызайн, або як зрабіць гульню прывабнай!

February 21st, 2008 апублікаваў Siarzhuk Piatrouski

gamedesign-icon.jpgШто можна знайсьці карыснага й цікавага ў другім перавыданьні кнігі Game Design, Second Edition? Насамрэч, шмат чаго, і карыснага, і цікавага - як гульня праектуецца ды разьвіваецца - пачынаючы са дня з’яўленьня ідэі ды сканчваючы дня, калі Вашая гульня ўжо ляжыць на паліцах у краме. У гэтым перавыданьні Вы знойдзеце інфармацыю аб адносна новых мэтадаў й мадэляў разьвіцьця, інтэрв’ю з 12 лепшымі гульнявымі дызайнерамі, шаблёны дакумэнтаў, якія могуць спатрэбіцца падчас распрацоўкі гульні.

Гэтая кніга будзе карысна як прасунутым стваральнікам гульняў, так і толькі пачынаючым свой шлях у гульнябудзе.

Чытаць цалкам »

GNU/Linux ды казуальныя гульні

February 7th, 2008 апублікаваў Siarzhuk Piatrouski

linux_logo.pngУ 21-е стагодзьдзе большасьць кампутарных аматараў увайшло пад сьцягам амерыканскай карпарацыі Microsoft, распрацоўшчыцы пануючай ва ўсім сьвеце аперацыйнай сістэмы (АС) Windows. Чаму так адбылося? Зразумела, што існуе шмат чыньнікаў, сярод якіх не апошняе месца займаюць такія як агульная стабільнасьць, шматлікасьць праграмнага забяспячэньня (але па сваёй прыродзе большасьць з гэтага ПЗ - платнае) ды падтрымка усіх кампутарных частак (відэякарты, друкаркі, сканэры і г.д.).

Акрамя серыі Windows, таксама існуюць і іншыя аперацыйныя сістэмы, сярод якіх вызначаюць наступныя - MacOS ды GNU/Linux. Наспраўдзе, гэтыя дзве АС пабудаваны на адной сістэме Unix, але маюць даволі значныя адрозьненьні. Я ня ставіў мэты ў гэтым артыкуле разглядаць MacOS, таму адразу пяройдзем да GNU/Linux. Чытаць цалкам »

Мапавы дызайн - зарука посьпеху!

January 5th, 2008 апублікаваў Siarzhuk Piatrouski

game_level_design.pngШмат хто з маіх сяброў-гульнястваральнікаў, калі справа даходзіць да стварэньняў мапаў, зварочваюцца да прафесійных стваральнікаў мапаў. Ня трэба казаць - што цікавая й не занудная мапа, насамрэч, зарука посьпеху.

Аўтар гэтай кнігі - Джон Фэйл (John Feil), мае за плячыма вялізарны вопыт у гульнябудзе ў якасьці мапавага дызайнера. Сярод гульняў, над якімі ён працаваў ёсьць такія як Star Wars: Jedi Starfighter ды Star Wars: Battle for Naboo. У кнізе Вы знойдзеце карысныя артыкулы наконт таго, як трэба плянаваць мапы, крок-за-крокам пройдзеце шлях да пасьпяховага дызайнера мапаў. Чытаць цалкам »

Праграмаваньне стратэгіяў з дапамогай DirectX 9.0

January 2nd, 2008 апублікаваў Siarzhuk Piatrouski

book_154.pngШто чакае Вас, шаноўныя наведвальнікі у новым, 2008 годзе? Насамрэч, я пляную больш часу вылучаць на падтрымку бачыны, вынікам чаго будзе больш цікавых ды карысных артыкулаў, інтэрв’ю, а таксама розных кніжак па гульнябуду. Што датычыцца асабіста кніжак, пачатак я паклаў яшчэ ў сьнежні.

Гэты студзень я адчыняю даволі карыснай кніжкай - “Праграмаваньне стратэгіяў з дапамогай DirectX 9.0″. Чым цікава гэтая кніжка? Акрамя агляду гісторыі кампутарных стратэгіяў, у ёй ёсьць добрыя парады, як іх ствараць з узорамі коду на С++, як арганізаваць працу, як стварыць графіку і нарэшце, як прадаць атрымаўшуюся гульню.

Напрыканцы, хочацца пажадаць усім наведвальнікам у новым годзе здароўя й шчасьця, творчых посьпехаў і рэалізацыі ўсяго задуманага. А гульнябуд хай прыносіць акрамя задавальненьня, яшчэ й вялікі прыбытак. Спампаваць кнігу - 16 Мб

Псіхалагічны падыход да стварэньня персанажаў

December 30th, 2007 апублікаваў Siarzhuk Piatrouski

book_on_belarusian-gamedev.pngПерадусім, гуляючы ў кампутарныя гульні кшталту Hitman, Tomb Raider Вы спрабуеце атаясамліваць гэтых віртуальных герояў з сабой? Упэўнены, што так ёсьць насамрэч.

Увогуле, гульнявыя персанажы, якія маюць мэту стварэньня моцных сацыяльных ды эмацыйных сувязяў з гульцамі, узмацьняючы гэтым гульняздольнасьць (анг. gameplay) будуць мець вялікі попыт у гульнях наступнай гэнерацыі. Аднак як распрацаваць такога віртуальнага персанажа? Відавочна, што прынцыпамі стварэньня складанага персанажа і яго ўзаемадзеянньня суполка гульнябуда амаль не карыстаецца. Аўтарка кнігі, Катарына Ізьбістэр (Katherine Isbister) дасьледвала дзесяць год праблемы ўспрыяцьця персанажаў (культурныя, гэнерацыйныя), каб вынайсьці рэцэпт стварэньня такога персанажа, які б быў прывабным розным аўдыторыям. Чытаць цалкам »

Ўсіх з Нараджэньнем Хрыстовым!

December 25th, 2007 апублікаваў Siarzhuk Piatrouski

nativity.jpg